З ГІСТОРЫІ ЎЗНІКНЕННЯ…
Дзверы школьнага краязнаўчага музея дзяржаўнай установы адукацыі “Сольская сярэдняя школа” былі адчынены 31 снежня 1987 года. У 2017 годзе музей адзначыў свой юбілей (30 год). У 2006-2008 гадах была праведзена рэканструкцыя музея.
На сённяшні дзень, плошча памяшкання складае 41 кв. м. У музеі захоўваюцца 323 экспанаты, у тым ліку асноўнага фонду 240, дапаможнага – 84. Самымі каштоўнімі экспанатамі з’яўляюцца: патэфон і частка зуба маманта. У музеі пастаянна дзейнічаюць 4 раздзелы экспазіцый:
Эмблема. З гісторыі стварэння….
Вучні школы і настаўнікі загарэліся ідэяй стварыць эмблему музея. Так, сумеснымі намаганнямі, у 2015 годзе была створана эмблема. Што ж сімвалізуе кожны элемент? І чаму ён заняў цэнтральнае месца?
На пажоўклым аркушы паперы пад прыцэлам лупы ў цэнтры размяшчаецца назва школьнага краязнаўчага музея дзяржаўнай установы “Сольская сярэдняя школа”.
Слова “SALA”, у перакладзе з балцкага, азначае “востраў”. І сапраўды, мястэчка наша атачаюць дзе ракі Ашмяна і Кернава, а па сярэдзіне знаходзяцца Солы.
У верхняй частцы эмблемы вакол зоркі размяшчаецца георгееўская стужкка і стужка беларускага сцяга. Гэта неад’емныя сімвалы для Беларусі, і кожнага грамадзяніна. Георгееўская стужка – сімвал мужнасці, адданасці і надзейнасці. І зараз, на 9 мая, можна заўважыць на грудзях ветэранаў як ззяе чорна-жоўтая стужка. Для нашага музея гэтыя дзве стужкі азначаюць тое, што гісторыя роднага края захоўваецца і перадаецца ў спадчыну.