Беларускі калаўрот
На ночы і на дні ахайна дзеліць
Пярэстую касмічную кудзелю,
Прадзе сваё жыццё за годам год
Павольны беларускі калаўрот,
Рыпіць шатун у спёку, дождж і сцюжу,
Каб з зорнага пачысся спрасці кужаль.
На нітку паглядзіць з журбой і скрухай
Гісторыя — сівая папрадуха:
З ачоскаў выбягаюць з-пад рукі
Шурпатыя, як камень, вузялкі,
На кола навіваецца паволі
Стракатая, пакручаная доля.
Старая і амаль ужо сляпая
Чырвоны колер з белым завівае
Ад тысячагадовай даўніны:
Нядоўгі мір — стагоддзямі вайны,
Усё ў адной для нас сплятае нітцы —
Часаны лён і шэрую кастрыцу,
Галадамор і пару вёснаў сытых,
Валошкі шчодра завівае ў жыта,
Суворай ніткай у яе руках
Спагада перакруціцца і жах.
Мы будзем жыць — у княстве, ці ў калгасе,
Каб толькі нітка не абарвалася…
Святлана Куль
Калаўрот.
Экспанат школьнага музея
Калаўрот, самапрадка – прылада для механізаванага прадзення ільну і бавоўны ў хатніх умовах. Складаецца з наступных рабочых частак:
*кола;
*педаль (шатун, ківач);
*уласны прадзільны апарат, які складаецца, у сваю чаргу, са стрыжня з насаджанай шпулькай і малых колаў, злучаных шнурамі з галоўным колам.
У Беларусі вядомыя два асноўныя тыпы калаўротаў:
*стаяк, характэрны для заходніх зямель;
*ляжак, характэрны для паўночных і паўночна-усходніх зямель.
Калаўроты з'явіліся ў Беларусі ў ХVI ст. на мануфактурных прадпрыемствах, у сялянскім побыце з сярэдзіны ХIХ ст., асабліва ў раёнах інтэнсіўнага ільнаводства — поўнач і ўсход Беларусі, на паўднёвай Беларусі пераважала прадзенне з дапамогай верацяна.
Наші
навіны
22.02.2020
Папаўненне экспазіцый “Солы ў гады Вялікай Айчыннай вайны” экспанатамі
На занятку гуртка "Юныя экскурсаводы" быў разгледжаны дакумент "Смаргонскі раён у перыяд ВАВ", у якім навучэнцамі была расгледжаная падзея"Першы таран каля вёскі Солы". Гэта адбылося 25 чэрвеня 1941 года на трэці дзень вайны.
14.03.2020
Стварэнне віртуальных эксапізый “Героі-землякі ў Вялікай Айчыннай вайне”
23.03 - 28.03.2020
Акцыя " Музей і дзеці":
-
Стварэнне віртуальнай экспазіцый “Героі-землякі ў Вялікай Айчыннай вайне”
-
правядзенне ўрокаў мужнасці “Мы не забудзем подзвіг Ваш” (інфармацыя аб героях вайны)
-
Правядзенне ўрокаў экскурсій, прысвечаных 75-годдзю заканчення ВАВ