top of page

 

З ГІСТОРЫІ ЎЗНІКНЕННЯ…

 

Дзверы школьнага краязнаўчага музея дзяржаўнай установы адукацыі “Сольская сярэдняя школа” былі адчынены  31 снежня  1987 года. У 2017 годзе музей адзначыў свой юбілей (30 год). У 2006-2008 гадах была праведзена рэканструкцыя музея. 

На сённяшні дзень, плошча памяшкання складае 41 кв. м. У музеі захоўваюцца  323 экспанаты, у тым ліку асноўнага фонду 240, дапаможнага – 84. Самымі каштоўнімі экспанатамі з’яўляюцца: патэфон і частка зуба маманта. У музеі пастаянна дзейнічаюць 4 раздзелы экспазіцый:

"Солы ў дакастрычніцкі час"
"Сольскае перамір’е 1917г."
"Солы ў гады Вялікай Айчыннай вайны"
"У сялянскай хаце"

Эмблема. З гісторыі стварэння….

 

Вучні школы і настаўнікі загарэліся ідэяй стварыць эмблему музея. Так, сумеснымі намаганнямі, у 2015 годзе была створана эмблема. Што ж сімвалізуе кожны элемент? І чаму ён заняў цэнтральнае месца?

На пажоўклым аркушы паперы пад прыцэлам лупы ў цэнтры размяшчаецца назва школьнага краязнаўчага музея дзяржаўнай установы “Сольская сярэдняя школа”.

Слова “SALA”, у перакладзе з балцкага, азначае “востраў”. І сапраўды, мястэчка наша атачаюць дзе ракі Ашмяна і Кернава, а па сярэдзіне знаходзяцца Солы.

У верхняй частцы эмблемы вакол зоркі размяшчаецца георгееўская стужкка і стужка беларускага сцяга. Гэта неад’емныя сімвалы для Беларусі,  і кожнага грамадзяніна. Георгееўская стужка – сімвал мужнасці, адданасці і надзейнасці. І зараз, на 9 мая, можна заўважыць на грудзях ветэранаў як ззяе чорна-жоўтая стужка.  Для нашага музея гэтыя дзве стужкі азначаюць тое, што гісторыя роднага края захоўваецца і перадаецца ў спадчыну.

План работы
bottom of page